У Расіі татарскую журналістку асудзілі на 6,5 гадоў за «фэйкі пра армію»
Вярхоўны суд Татарстана асудзіў журналістку Алсу Курмашаву да 6,5 гадоў пазбаўлення волі за «фэйкі» пра расійскую армію. Гэта адна з трох крымінальных спраў, заведзеных супраць грамадзянкі ЗША і Расіі Курмашавай. Раней яе імя згадвалася ў кантэксце магчымага абмену асуджанымі паміж дзвюма краінамі.
22.07.2024 / 20:00
Алсу Курмашава ў судзе. Фота: AP Photo
Пра вынесены журналістцы татара-башкірскай службы «Радыё Свабода» Алсу Курмашавой 6,5 гадоў калоніі па артыкуле аб «ваенных фэйках» (ч.2 арт. 207.3 КК РФ) — у панядзелак са спасылкай на прадстаўніка суда паведаміла агенцтва Associated Press.
Як вынікае з карткі суда, суддзя аб'явіў рашэнне яшчэ ў пятніцу, 19 ліпеня. Разгляд справы аб «фэйках» заняў два дні, прысуд быў абвешчаны на закрытым пасяджэнні. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам расійскага Крымінальнага кодэкса — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Як піша AP са спасылкай на прэс-службу суда, закрыты рэжым суда тлумачыцца сакрэтнасцю справы. Што лягло ў яго аснову, прадстаўнік суда тлумачыць не стаў.
Раней выданне РБК са спасылкай на абвінавачванне паведамляла, што падставай для справы стала кніга «Не вайне. 40 гісторый расіян, якія выступаюць супраць уварвання ва Украіну», якая выйшла ў лістападзе 2022 года. Адной з рэдактарак гэтай кнігі была Курмашава.
У расійскай калоніі памёр грамадскі актывіст Ігар Пакусін
Настаўніка малявання ў Расіі асудзілі на 20 гадоў за данат