Зянон Пазняк выдаў чарговую кнігу
Выйшла з друку кніга «Самвыдат» аўтарства кіраўніка руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка, паведамляе радыё «Рацыя».
22.07.2024 / 21:27
Кніга складаецца з беларускіх падпольных выданняў 1970-1980 гадоў. Аўтар у сваіх публіцыстычных матэрыялах таго часу ўздымае праблемы Беларусі, якія не страцілі сваёй актуальнасці і дагэтуль, гаворыць сам Зянон Пазняк:
«Некалі я займаўся самвыдатам. Было напісана некалькі вялікіх прац у 70-х гадах, я зараз іх выдаў. Каталіцкі часопіс, я яго ад пачатку і да канца рабіў, і адзін твор, які я хацеў перадаць за мяжу на «Голас Амерыкі» або «Нямецкую хвалю». Не ўдалося перадаць. На расейскай мове было напісана, бо гэта зварот да ўсяго Савецкага Саюза».
Кніга выйшла накладам 300 асобнікаў. У тыя гады матэрыялы выдаваліся пад псеўданімам «Генрых Ракутовіч».
Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк
Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку
Да 30-гадовага юбілею абрання Лукашэнкі БелТА апублікавала ФОТА таго, як галасуе Пазняк
Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку