У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

А таксама забаронена купанне ў вадаёме па вуліцы Драздовіча ў Навагрудку?

23.07.2024 / 08:41

Па выніках паўторных лабараторных даследаванняў устаноўлена, што пробы вады не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках (індыкатарны паказчык: кішачная палачка E. coli) у Свіцязі і акваторыі вадаёма па вул. Драздовіча ў Навагрудку, паведамляе Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Цэнтр накіраваў у Навагрудскі райвыканкам ліст аб прыпыненні купання дзяцей і дарослых у возеры Свіцязь і вадаёме па вул.Драздовіча. Занятак відамі воднага спорту не абмяжоўваюцца.

Nashaniva.com