Другі блок БелАЭС пачнуць рамонт 26 ліпеня

БелАЭС 26 ліпеня пачне планава-папераджальны рамонт другога энергаблока. Гэта будзе першае мерапрыемства такога тыпу пасля пуску блока, паведамляе Мінэнерга.

23.07.2024 / 10:34

Фота: Мінэнерга

Паведамляецца, што штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм. «Для гэтага спецыялісты правядуць іх дэталёвую дыягностыку, у тым ліку выканаюць пашыраны кантроль металу і зварных злучэнняў абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзяленняў. Гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў рамках зацверджаных графікаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга?

Другі энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года — сумарна ён выпрацаваў 9,2 млрд.кВтг электраэнергіі. У цэлым з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока (3 лістапада 2020 года) Беларускай атамнай станцыяй выраблена 33,1 млрд.кВтг электраэнергіі.

Nashaniva.com