Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»

Губазікаўцы паведамілі, што завялі новыя крымінальныя справы ў дачыненні да вядоўцаў тыкток-канала выдання «Люстэрка». Сілавікі прымусілі бацькоў блогерак запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні дзяцей.

23.07.2024 / 10:50

Канал сілавікоў паведамляе, што ў Беларусі ў бацькоў тых, хто супрацоўнічаў з «Люстэркам», «праведзены ператрусы, накладзены арышт на маёмасць».

«У бацькоў вялікія непрыемнасці», — «клапоцяцца» губазікаўцы.

«Люстэрка» пракаментавала сітуацыю.

«У такім бесчалавечным падыходзе, калі непажаданым улады помсцяць праз іх родных, няма нічога новага. Саша, Насця, Наташа, мы ганарымся быць з вамі ў адной камандзе. Кожнаму ў «Люстэрку» балюча з-за таго, што адбываецца з вашымі сем'ямі.

На жаль, гэты выпадак — толькі адзін з тысяч і тысяч тых, калі рэжым страхам і сілай спрабуе змагацца з тымі, хто асмеліўся мець альтэрнатыўны прапагандзе пункт гледжання на тое, што адбываецца ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве партала «Люстэрка».

Nashaniva.com