З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Расклад кінапаказаў ужо з'явіліся ў агульным доступе.

23.07.2024 / 11:07

Прагляд матчаў Еўра-2024 на стадыёне «Дынама». Фота: betnews.by

У чацвер, 25 ліпеня, гледачы змогуць убачыць: «Місія невыканальная: Смяротная зброя», а 27 ліпеня — фільм «Барбі». 1 жніўня пакажуць мультфільм «Тролі 3», піша Blizko.by.

Паказы будуць праходзіць на запасным полі. Удзельнікі змогуць арандаваць крэслы-мяшкі за дадатковую плату і пакаштаваць смачную ежу.

Рэкамендуецца надзець зручную і цёплую вопратку, узяць пледы і сродак ад камароў. 

Дзеці да 6 гадоў у суправаджэнні дарослых могуць трапіць на прагляд бясплатна, а на фільмы з узроставым рэйтынгам 16+ і вышэй не дапускаюцца людзі, якія не дасягнулі адпаведнага ўзросту.

Пачатак кінапаказаў а 20:00, але стадыён будзе адкрыты з 19:00.

Амаль восем тысяч чалавек глядзелі фінал Еўра-2024 унутры стадыёна «Дынама» ў Мінску ФОТА

Nashaniva.com