Сіноптыкі прагназуюць на сераду навальніцы і месцамі моцныя дажджы

Але абвешчаны нястрашны жоўты ўзровень небяспекі.

23.07.2024 / 11:40

24 ліпеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, па захадзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту.

Па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, у дзённы час у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы.

Вецер няўстойлівы ноччу слабы, днём слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +23..+29°С. У Мінску заўтра абяцаюць +26..+28°С, без дажджу.

Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Nashaniva.com