Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET

Radio ZET спасылаючыся на свае крыніцы ў Міністэрстве замежных спраў, піша пра «жорсткія перамовы Польшчы з Беларуссю», на коне — поўнае закрыццё памежных пераходаў.

23.07.2024 / 11:48

Польскія ўлады вядуць перамовы з Беларуссю аб вызваленні Анджэя Пачобута, — неафіцыйна заявіў Радыё ZET неназваны чыноўнік польскага МЗС. 

Паводле яго, адным з аргументаў у адносінах з Мінскам, які можа выкарыстоўваць польскі бок, зʼяўляецца пытанне аб поўным закрыцці пагранічных пераходаў з Беларуссю. 

@nashanivanews Жорсткія перамовы паміж Польшчай і Беларуссю #беларусь #польша #пачобут #poczobut #лукашенко #дуда #2020 #граница #машина #переезд ♬ Babel - Gustavo Bravetti

Сігналы з Беларусі аб тым, што яна гатовая гаварыць пра крызіс на мяжы і адмяніла візы для 35 еўрапейскіх краін, высокапастаўлены чыноўнік замежных спраў назваў «фікцыяй». 

«Мы ім не верым. Калі нічога не зменіцца, мы цалкам закрыем памежныя пераходы з Беларуссю. І гэта таксама ўдарыць па таварах, імпартаваных з Кітая. Гэтае пытанне павінна было абмяркоўвацца, у прыватнасці, падчас чэрвеньскага візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кітай», — дадаў ён.

Учора намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам — канец гібрыдных нападаў, выдача забойцы польскага жаўнера, вызваленне асуджаных палякаў ды іншых палітвязняў. 

Польскі турыст прыехаў у Беларусь і расхваліў яе на ўсе лады. Ён аказаўся неанацыстам

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Віцэ-спікер Сената Польшчы назваў абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз для беларусаў амаральнымі

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам

Nashaniva.com