Сёння ўкраінскія зенітчыкі збілі чарговы расійскі Су-25

Самалёт збілі на Пакроўскім кірунку.

23.07.2024 / 12:38

Варожы самалёт знішчаны на Пакроўскім кірунку, паведаміла аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў «Хорціца».

Самалёт спрабаваў атакаваць пазіцыі ўкраінскіх воінаў у пары з іншым Су-25.

«Варта падкрэсліць, што воіны-зенітчыкі з асобнай механізаванай брыгады імя генерал-харунжага Марка Бязручкі знішчылі ў гэтым месяцы ўжо другі штурмавік Су-25», — адзначылі ў «Хорціцы».

Nashaniva.com