Паліну Шарэнду-Панасюк вывезлі з Цэнтра судовых экспертыз у Навінках
«Экспертыза скончылася, так і не пачаўшыся», — паведаміў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.
23.07.2024 / 13:23
«Паліны ўжо няма ў Цэнтры судовых экспертызаў у Навінках. Экспертыза скончылася, так і не пачаўшыся. Магчыма, Паліну этапавалі адтуль яшчэ на мінулым тыдні. Мы так і не паспелі перадаць ёй туды прадукты, неабходныя рэчы і лекі. Мы не ведаем, дзе яна зараз знаходзіцца, і які стан яе здароўя.
Пякельны этап, безвыходнасць і роспач для Паліны. Божа, дапамажы ёй перажыць гэтыя пакуты», — напісаў ён.
***
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года ў Берасці, у ейным доме. У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Берасця прыгаварыў жанчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («абраза прэзідэнта») КК.
У красавіку 2022 году палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго году зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго году паводле таго ж артыкулу. Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю ў канцы мая 2024 года, але супраць яе была заведзеная новая крымінальная справа. У пачатку ліпеня яе апраўлялі на экспертызу ў Цэнтр судовых экспертыз у Навінках.
Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі на псіхіятрычную экспертызу цягам дзевяці дзён
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года