У польскай сістэме сацстрахавання зарэгістравана 134 тысячы беларусаў

Беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў, зарэгістраваных у польскай сістэме сацстрахавання (ZUS). На першым месцы — грамадзяне Украіны

23.07.2024 / 13:46

У польскай сістэме сацстрахавання на канец чэрвеня 2024 года было зарэгістравана 134 тыс. грамадзян Беларусі. Аб гэтым паведаміла ўпраўленне сацыяльнага страхавання. Больш за ўсё ў сістэме зарэгістравана ўкраінцаў — 771 тысячы чалавек, на трэцім месцы пасля беларусаў — грамадзяне Грузіі — 27 тысяч чалавек. 

Год таму, у чэрвені 2023 года, у польскай сістэме сацстрахавання налічвалася 122 тысячы беларусаў, што на 12 тысяч беларусаў менш.

Nashaniva.com