Механізаваныя падраздзяленні трэніруюцца ва ўмацаваных раёнах

Байцы працуюць у двухбаковым фармаце супрацьстаяння. Адны атакуюць, іншыя — трымаюць абарону. Затым — мяняюцца, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлегра-канале.

23.07.2024 / 13:48

Падчас трэніровак беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюць тактыку сучаснага бою і задзейнічаюць беспілотнікі.

Умацаваны райн размешчаны на ўзвышшы і пабудаваны па прынцыпе кругавой абароны. Галоўная мэта такіх умацаванняў — скаваць большыя сілы праціўніка.

Nashaniva.com