Ва ўнутраных войскаў заўважылі захоплены ўкраінскі бронеаўтамабіль. Як ён мог трапіць у Беларусь?

Бронемашына «Казак-5» трапіла на фота з баявога зладжвання спецназа «Віцязь», піша партал mil.in.ua.

23.07.2024 / 15:08

Фота: Унутраныя войскі

Фота з украінскім бронеаўтамабілем апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал унутраных войскаў. На здымку спецназаўцы пазіруюць на фоне бронемашыны, якую ўкраінскія журналісты ідэнтыфікавалі як «Казак-5».

Бронемашыну, верагодна, выкарыстоўвае навучальны цэнтр падрыхтоўкі, на ўзбраенні ва ўнутраных войскаў яна не знаходзіцца. Вядома, што «Казак-5» у Беларусь ніколі не пастаўляўся.

Бронеаўтамабіль мог трапіць у краіну разам з адступаўшымі з Кіеўскай вобласці ў 2022 годзе расійскімі войскамі. Яшчэ адзін варыянт: машыну маглі прывезці падраздзяленні ПВК «Вагнер», якія перадыслакаваліся ў Беларусь у 2023 годзе пасля няўдалага бунту.

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання «Казак-5» пастаўляўся ў памежную службу Украіны і ў Нацгвардыю. Армія ў той час выкарыстоўвала больш старую мадэль «Казак-2м». 

У пагранслужбе распавялі, што ў пачатку поўнамаштабнай вайны не фіксаваліся выпадкі страт альбо знішчэння машын «Казак-5» сярод падраздзяленняў пагранічнікаў.

Nashaniva.com