Парашэнка пераблытаў амерыканскага палітыка Майка Джонсана са спеваком Майклам Джэксанам
З яго імгненна пакпілі.
23.07.2024 / 14:58
Пятро Парашэнка. Rudenko.kiev.ua
Экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе пераблытаў амерыканскага палітыка Майка Джонсана з памерлым у 2008 годзе поп-ідалам Майклам Джэксанам
«Паглядзіце выступ Майкла Джэксана, які кажа, што РПЦ — гэта ўдар у сэрцы Украіны», — заявіў з трыбуны нардэп.
«У якой песні Джэксана пра такое спяваецца?» — імгненна ўдакладнілі ў сацсетках.
Партыя Парашэнкі блакуе трыбуну, патрабуючы прыняць законапраект аб фактычнай забароне Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.
Але ў Рады не знайшлося галасоў, каб паставіць дакумент у парадак дня.