Геймер вярнуўся на форум праз 11 гадоў бана — і так ашаламіў фарумчан, што яны захацелі яго зноў заблочыць

Мужчына вярнуўся на форум праз 11 гадоў бана і працягнуў менавіта тое абмеркаванне, з-за якога гэты бан атрымаў. 

23.07.2024 / 15:08

Карыстальнік форумаў Something Awful пад нікам Etherwind вярнуўся ў каментары пасля 11-гадовага бана, каб працягнуць спрэчку аб настолцы, з-за якой яго заблакавалі. Гісторыю неверагоднай настойлівасці заўважыў devby.io. 

Etherwind быў выгнаны 14 лютага 2013 года на 100 тысяч гадзін (гэта больш за 11 гадоў). Так яго пакаралі за тое, што падчас дыскусіі аб настольнай гульні World of Darkness ён раскрытыкаваў яе ўхіл у палітыку і пажадаў смерці аўтару.

Магчымасць рабіць пасты геймеру вярнулі ў гэтым месяцы, і ён паспяшаўся ёю скарыстацца 14 чысла, роўна праз 100 018 гадзін пасля пачатку адліку тэрміну. 

Etherwind аднавіў перапынены дыялог, напісаўшы новы каментар і працытаваўшы сваё паведамленне з галіны, у якой атрымаў бан. 

Ён растлумачыў, што зносіны ў супольнасці Something Awful былі важнай часткай яго жыцця, а таксама што за мінулыя гады ён моцна пасталеў і шкадуе аб сваіх злых каментарах. 

Фарумчане, якія зарэгістраваліся ўжо пасля таго, як Etherwind атрымаў прысуд, былі ўражаныя яго зацятасцю і тым, што ён да гэтага часу памятае пра спрэчку. 

Адны выказалі здагадку, што ён спецыяльна паставіў сабе нагадванне ў календары, а іншыя прапанавалі адмінам заблакаваць яго яшчэ на 11 гадоў, проста каб праверыць, наколькі ён упёрты.

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва

Беларускі блогер у самы сквар паспрабаваў пасмажыць яйкі проста на асфальце. Ці атрымалася?

Nashaniva.com