Асуджаных з дыягназам «педафілія» будуць адпраўляць на прымусовае лячэнне

Асуджаных з дыягназам «педафілія» будуць адпраўляць на прымусовае лячэнне, гэта вынікае з змяненняў у Крымінальны кодэкс, унесеных па ініцыятыве Генпракуратуры, якія ўступілі ў сілу.

23.07.2024 / 15:40

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Накіроўваць на лячэнне будуць людзей, якія ўчынілі злачынствы па некаторых артыкулах КК у дачыненні да малалетніх. Напрыклад — па артыкулах аб згвалтаванні (артыкул 166 КК), палавых зносінах з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў (артыкул 168 КК), вырабе порна з непаўналетнімі (артыкул 343-1 КК).

Пры гэтым «лячэнне» будзе прадугледжана толькі для тых, каму спецыяльная медычная камісія паставіць дыягназ «педафілія». Спачатку яно будзе праходзіць па месцы адбыцця пакарання, напрыклад — у калоніі. А пасля выхаду працэс можа быць працягнута амбулаторна, зноў па рашэнні медычнай камісіі.

Таксама над асуджанымі па ўказаных артыкулах будзе ўстаноўлены прэвентыўны нагляд. Ім, сярод іншага, трэба будзе пісьмова паведамляць пра пераезд у міліцыю.

Калі чалавек не паведаміць аб змене адрасу, яго могуць абвясціць у вышук і затрымаць на тэрмін да 30 сутак.

Nashaniva.com