Венецыянскі кінафестываль адкрыецца працягам хіта 1980-х «Бітлджус Бітлджус»

Арганізатары 81-га Венецыянскага кінафестывалю абвясцілі поўную праграму агляду, які адбудзецца 28 жніўня — 7 верасня.

23.07.2024 / 16:03

Адкрые фестываль працяг хіта 1988 года «Бітлджус Бітлджус» Ціма Бёртана з Майклам Кітанам, Вайнонай Райдэр, Монікай Белучы і Уілемам Дэфо у галоўных ролях.

Таксама пакажуць працяг «Джокера» Тода Філіпса: «Джокер: Вар'яцтва на дваіх» з Хаакінам Феніксам і Лэдзі Гагай, «Джокер» 2019 года ўзяў «Залатога льва» ў Венецыі.

У асноўным конкурсе таксама «Пакой па суседстве» Пэдра Альмадовара, «Поле бітвы» Джані Амеліа, «Ціхі сын» Дэльфіна Кулена і Мюрыэля Кулена, «Маўклівае братэрства», Джасціна Курзеля, «Квір» Лукі Гуаданьіна — усяго 21 фільм

У пазаконкурснай праграме таксама «Зламаная лютасць» і «Воблака» японскіх аўтараў Такешы Кітана і Кіёсі Курасавы і камедыя «Фінал» Клода Лелюша. У камедыйным баевіку «Ваўкі» Джона Уотса з'явяцца Брэд Піт і Джордж Клуні. 

Венецыянскі кінафестываль быў заснаваны ў 1932 годзе пры Беніта Мусаліні, прычым у 1934-1942 гадах галоўны прыз называўся «Кубак Мусаліні», сёння гэта «Залаты леў» — прыз за найлепшы фільм.

Nashaniva.com