Чыноўніцы, па віне якой дзяўчынка апынулася ў прыёмнай сям’і з бацькам-гвалтаўніком, прысудзілі 2,5 года калоніі-пасялення

Пракуратура Добрушскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да начальніцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы.

23.07.2024 / 17:22

У 2016 годзе жанчына перадала чацвярых непаўналетніх дзяцей ва ўзросце 14, 11, 8 і 7 гадоў на выхаванне ў прыёмную сям'ю. Пазней стала вядома, што прыёмны бацька ў 1998 годзе быў асуджаны за забойства. На момант праверкі ён меў нязнятую і непагашаную судзімасць. Нягледзячы на гэта, Добрушскі райвыканкам у 2016 годзе ўсё адно прыняў рашэнне аб стварэнні прыёмнай сям'і.

З 2018 года мужчына гвалтаваў прыёмную дачку 2008 года нараджэння на працягу чатырох гадоў. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 19 гадоў.

Чыноўніцу ж пакаралі пазбаўленнем волі на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 5 гадоў.

Па амністыі ад 7 снежня 2022 года ў сувязі з «Днём народнага адзінства» яе вызвалілі ад прызначанага пакарання са зняццем судзімасці.

Асуджаных з дыягназам «педафілія» будуць адпраўляць на прымусовае лячэнне

У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за прагляд дзіцячага порна

На Магілёўшчыне затрымалі 19-гадовага педафіла

Nashaniva.com