У папулярнага прэпарата Ozempic з'явіўся больш паспяховы канкурэнт. Вось які

Новы прэпарат паказаў сябе значна лепш за Ozempic і прывёў да большагв зніжэння лішняй вагі ў некалькіх тысяч пацыентаў з ЗША, палова з якіх хварэе на дыябет, паказваюць свежыя клінічныя даследаванні.

26.07.2024 / 21:10

Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images

Новае клінічнае даследаванне, апублікаванае ў буйным медыцынскім часопісе JAMA Internal Medicine, засведчыла перавагу прэпарата супраць атлусцення і дыябету Mounjaro (ад кампаніі Eli Lilly) над вядомым ва усім свеце Ozempic.

Параўнальны аналіз эфектыўнасці абодвух прэпаратаў праводзіўся на больш чым 18 тысячах пацыентаў у ЗША ў перыяд з мая 2022 года па верасень 2023-га. Сярэдні ўзрост пацыентаў складаў 52 гады, больш за 70 працэнтаў з іх былі жанчынамі, а сярэдняя вага ўсіх складала 110 кілаграмаў. 52% пацыентаў мелі дыябет 2-га тыпу.

Вынікі аналізаў аказаліся такія.

За 12 месяцаў пацыенты, якія прымалі Mounjaro, страцілі ў сярэднім на 7% больш вагі, чым тыя, хто прымаў Ozempic за аналагічны перыяд, гаворыцца ў свежым клінічным даследаванні.

Пры гэтым не было зафіксавана ніякіх адрозненняў у пабочных эфектах у двух прэпаратаў. Яны цалкам ідэнтычныя, але Mounjaro дзейнічае больш эфектыўна, адзначаюць навукоўцы.

Папулярныя прэпараты Ozempic і Wegovy справакавалі зусім нечаканы эфект у жанчын

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі

У тампонах вядомых брэндаў выяўленыя таксіны, якія правакуюць бясплоддзе і рак

Nashaniva.com