Стала вядома, як пакаралі беларуса, які адрэзаў вушы сабаку

Суд вынес прысуд жыхару Барысава, які ў красавіку п'яны адрэзаў вушы сабаку.

23.07.2024 / 19:29

28-гадовага мужчыну суд Барысаўскага раёна прызнаў вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі, якія прывялі да калецтва, і прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы. Прысуд можна яшчэ абскардзіць і апратэставаць.

Сабаку аддалі валанцёрцы Аляксандры.

Нагадаем, гэты дзікі інцыдэнт адбыўся ў Барысаве ў красавіку. У госці да мясцовай жыхаркі заявіўся п'яны зяць. Праз нейкі час мужчына, пабачыўшы сабаку, узяў кухонны нож, пасадзіў жывёліну сабе на калені і адрэзаў яму абодва вухі. Гэты ўчынак ён патлумачыў тым, што хацеў, маўляў, палегчыць жывёліне боль, бо вушы ў сабакі «гнілі».

П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Ён сцвярджае, што спрабаваў яму дапамагчы

У Слуцку мужчына скінуў брахлівага сабаку з чацвёртага паверха

У Мазыры байцоўскі сабака пакусаў двух дзяцей

Nashaniva.com