Лукашэнка вызначыў дэдлайны для ліквідацыі наступстваў урагану
Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў, паведаміла ягоная прэс-служба.
23.07.2024 / 23:15
Лукашэнка даручыў Міністэрству энергетыкі:
- да 1 жніўня падключыць да электразабеспячэння ўсе абясточаныя домаўладанні;
- да 22 жніўня перавесці часовыя схемы электразабеспячэння ад дызельных генератарных установак на электразабеспячэнне ад ліній электраперадачы;
- да 31 снежня правесці аналіз стану электрычных сетак і падрыхтаваць прапановы аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння адказных спажыўцоў і населеных пунктаў.
Таксама цэламу шэрагу ведамстваў і ўстаноў даручылі завяршыць работу па ачыстцы лясоў ад буралому:
- да 1 лістапада — з дапамогай суцэльных санітарных высечак;
- да 31 снежня — з дапамогай выбарачных санітарных высечак і ўборак захламленасці.
Міністэрству прамысловасці даручылі сумесна з ААТ «МАЗ» да 1 лістапада вырабіць і паставіць да 100 сартыментавозаў МАЗ для вывазу драўніны.
Што тычыцца аблвыканкамаў, то ім даручана «арганізаваць прыцягненне грамадзян да правядзення работ па ўборцы захламленасці на адпаведных тэрыторыях», а таксама «забяспечыць аднаўленне пашкоджаных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іх частак».
У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек
Пацярпелым ад урагану на Гомельшчыне могуць даць растэрміноўкі на рамонт
Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння
Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла