КНДР зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў ля рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі

Прэзідэнцкі комплекс ахоўваецца вайскоўцамі, над ім дзейнічае забароненая для палётаў зона.

24.07.2024 / 07:07

Ілюстрацыйнае фота: Yonhap

Паўночная Карэя ў ноч на сераду зноў запусціла ў бок мяжы з Паўднёвай Карэяй паветраныя шары са смеццем. Адзін з іх прызямліўся ў сеульскім раёне Ёнсан на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі і офіса прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, піша Бі-бі-сі.

Служба бяспекі прэзідэнта (PSS) паведаміла, што ёй давялося мабілізаваць групы экстранага рэагавання пасля выяўлення аб'екта.

«Група рэагавання на хімічную, біялагічную і радыелагічную зброю шчасліва сабрала смеццевыя шары, — паведамілі AFP у PSS. — Вынікі расследавання пацвердзілі адсутнасць небяспекі або заражэння аб'екта».

Прэзідэнцкі комплекс ахоўваецца вайскоўцамі, над ім дзейнічае забароненая для палётаў зона.

Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі раней пацвердзіў, што Пхеньян зноў запусціў шары са смеццем, а ўлады Сеула ў сераду раніцай выпусцілі папярэджанне для мясцовых жыхароў.

«Калі вы выявіце шары, не чапайце іх і паведаміце ў бліжэйшую вайсковую частку або паліцэйскі ўчастак», — гаварылася ў ім.

КНДР закідала Паўднёвую Карэю паветранымі шарамі са смеццем

КНДР зноў атакавала Паўднёвую Карэю смеццем — Сеул у адказ уключыць навіны праз гучнагаварыцелі

Nashaniva.com