Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні
Выбух адбыўся на поўначы Масквы, калі машына стаяла на паркоўцы.
24.07.2024 / 09:02
Фота: Astra
Узарвана Toyota Land Cruiser, якая належала намесніку начальніка вайсковай часці 33790 Андрэю Таргашову. Паводле адкрытых дадзеных, піша Astra, вайсковая частка 33790 — гэта 89-ы цэнтр спадарожнікавай сувязі УС РФ, піша «Медуза».
Прычынай выбуху аўтамабіля стала дэтанацыя ўстаноўленай у ім выбуховай прылады. Таргашову адарвала ступні, яго жонка атрымала аскепкавыя раненні.
Фота: Astra
Следчы камітэт завёў крымінальную справу. Па якім артыкуле, не ўдакладняецца. У тэлеграм-канале ведамства паведамляецца, што следчыя правядуць «шэраг экспертыз».
Фота: Astra