Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру

Нацыянальная пракуратура Польшчы ініцыявала расследаванне паводле крымінальнай справы.

24.07.2024 / 12:26

Паўла Латушку запрасілі ў пракуратуру ў Лодзі для дачы паказанняў у якасці пацярпелага, паведамляе палітык у сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік НАУ дасць паказанні ў якасці пацярпелага ў Дэпартаменце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Нацыянальная пракуратура ініцыявала расследаванне паводле крымінальнай справы аб падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства Паўла Латушкі, учыненага асобай, датычнай да дзейнасці замежнай разведкі супраць Польшчы. 

Nashaniva.com