БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Актывіста Яўгена Афнагеля другі раз збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

24.07.2024 / 13:12

Nashaniva.com

Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі», асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў.

У маі, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін.

Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ.

Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання, па выніках якога палітвязня могуць перавесці ў турму. Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула