Жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Справу Веранікі паводле «народнага» артыкула разглядаў суд Фрунзенскага раёна Менска 25 чэрвеня.

24.07.2024 / 13:21

Вераніка Мусвідас. Фота з сацсетак

Вераніку — жонку спевака Руслана Мусвідаса, якога будуць судзіць за пратэсты, — таксама пераследуюць паводле артыкула за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Працэс над жанчынай прайшоў 25 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Вынік суда невядомы, піша «Вясна».

Вераніка — музыкант і тэлевядучая. Яна піша песні для свайго мужа. У 2008 годзе яе кампазіцыя выйграла конкурс «Песня года Беларусі». У 2015-м Вераніка выйшла ў фінал конкурсу «Паэт года» ў Маскве, яна тройчы атрымлівала медалі Прэзідыума Расійскага саюза пісьменнікаў.

Яе мужа Руслана Мусвідаса, які часта выступаў на афіцыйных канцэртах, у хуткім часе таксама будуць судзіць за пратэсты.

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты

Nashaniva.com