Лукашэнка папрасіў не называць яго гаспадзінам

Лукашэнка прыляцеў з інспекцыяй на сельгаспрадпрыемства, якое ўваходзіць у структуру яго Кіраўніцтва справамі. Дырэктар назваў яго так, як сярод беларускіх чыноўнікаў гэта рабіць не прынята.

24.07.2024 / 14:45

Скрыншот відэа: СТБ

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на верталёце з праверкай на сельгаспрадпрыемства «Усход» у Атоліне, якое адносіцца да яго Кіраўніцтва справамі.

@nashaniva Лукашэнка папрасіў не называць яго гаспадзінам #беларусь #лукашенко #лукашэнка #гаспадзін #господин #минск #ждановичи #поле #луг #рапс #пшеница #уборка #нашаніва ♬ Funny Song - Funny Song Studio & Sounds Reel

Адначасна Лукашэнка раскрытыкаваў некаторыя палі ў Мінскім раёне, заявіўшы, што знайшоў кінутыя землі пад Ждановічамі. А затым вырашыў спытаць у дырэктара «Усходу» Віктара Суліма, колькі той плануе сабраць рапсу.

«Гаспадзін прэзідэнт, рапс — плануем скончыць уборку», — адказаў дырэктар. Лукашэнка, якога чыноўнікі звычайна называюць па савецкай традыцыі «таварышам», паправіў Суліма: «Ты мяне гаспадзін не велічай, у мяне ад гэтага гаспадзіна нічога няма».

Сулім у выніку паабяцаў сабраць 55 цэнтнераў з гектара, за што атрымаў ад Лукашэнкі падзяку.

Nashaniva.com