Зноў правялі ператрус у праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака

Пра правядзенне чарговага ператрусу ў праваабаронцы і рэдактара партала orsha.еu Ігара Казмерчака паведаміла «Віцебская вясна».

24.07.2024 / 17:13

Паводле слоў самога Ігара Казмерчака, ён стаў адным з фігурантаў новай крымінальнай справы, распачатай супраць тых, хто даваў інтэрв'ю СМІ, унесеным у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».

У сакавіку супраць праваабаронцы распачалі спецвытворчасць. Казмерчаку былі інкрымінаваныя ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Завочна будуць судзіць Ігара Казмерчака з Оршы

Наклалі арышт на маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака

«Цяжка быць дзяржаўным прапагандыстам, даводзіцца пісаць адкрытую лухту і дзіч»

Nashaniva.com