Пасля разбуральнага ўрагану да Мазыра падвядуць яшчэ адну ЛЭП

Міністэрства энергетыкі Беларусі мае намер павысіць надзейнасць працы электрасеткавага комплексу, заявіў яго кіраўнік Віктар Каранкевіч. Для гэтага падрыхтаваны галіновы план мерапрыемстваў, асноўныя пункты якога раскрылі на працоўнай нарадзе па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая прайшла 24 ліпеня ў Светлагорску.

24.07.2024 / 20:28

Фота ілюстрацыйнае

«Падрыхтаваны праект указа па будаўніцтве новай высакавольтнай лініі электраперадачы Мікашэвічы-Петрыкаў-Мазыр, які ў цяперашні час праходзіць узгадненне з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі», — адзначана ў паведамленні прэс-службы Мінэнерга.

Цяпер да Мазыра ідуць ЛЭП з Салігорска і ад падстанцыі, якая знаходзіцца каля Гомеля.

У Мінэнерга адзначаюць, што акрамя будаўніцтва новай ЛЭП плануецца таксама ацаніць тэхнічны стан рэзервовых ліній і распрацаваць схемы іх аднаўлення.

Таксама спецыялісты маюць праверыць электрасеткі і выпрацаваць меры па павышэнні іх надзейнасці, а таксама найбуйнейшых энергавузлоў. Гаворка ідзе пра тыя элементы інфраструктуры, якія забяспечваюць электрычнасцю прамысловыя прадпрыемствы, уключаючы мазырскія.

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах

Ураган закрануў населеныя пункты, у якіх жыве больш за мільён чалавек

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

«Сядзелі без інтэрнэту і разгадвалі сканворды». Жыхары Гомельшчыны расказалі, як перажылі наступствы стыхіі

Больш за 100 вайскоўцаў адправілі ў Мазыр і Лельчыцы для ліквідацыі наступстваў урагану

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра

Nashaniva.com