Мінскае «Дынама» прайграла ў першым матчы 2-га раўнду Лігі чэмпіёнаў

Гульня прайшла ў Балгарыі і скончылася з лікам 2:0 на карысць «Лудагорца». Мячы былі забітыя ў першым тайме.

24.07.2024 / 22:56

Фота: ФК «Дынама» Мінск

Матч у адказ пройдзе ў Венгрыі 31 ліпеня (пачатак у 21:45).

Пераможца двубою сустрэнецца ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з пераможцам пары «Лінкольн Рэд Імпс» (Гібралтар) — «Карабах» (Азербайджан).

А каманды, што прайграюць, у гэтых парах згуляюць паміж сабой у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. Учора «Карабах» выйграў у Гібралтары з лікам 2:0.

Заўтра, у чацвер, старт у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый возьме гарадзенскі «Нёман», які згуляе на выездзе з румынскім ЧФР (Клуж). Пачатак у 20:30.

На мінулым тыдні вылецелі з кваліфікацыі Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач».

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

Галоўная зорка зборнай Украіны пераходзіць у іспанскі топ-клуб

Nashaniva.com