Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі
Фота Яўгена Серабракова — меркаванага выканаўцы падрыву аўто у Маскве, паказала турэцкая паліцыя. Хлопца затрымалі пасля таго, як ён прыбыў у Турцыю самалётамам Масква-Бодрум.
25.07.2024 / 07:28
Яўген Серабракоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Яўгену Серабракову 29 гадоў. Родам ён з невялікага горада Урупінск у Валгаградскай вобласці Расіі.
Спачатку ён вучыўся ў гімназіі, а пасля ў ліцэі, які скончыў у 2012-м. З 2012-га па 2016-ы адвучыўся на эканаміста ў сумесным бакалаўрыяце Вышэйшай школы эканомікі і Расійскай эканамічнай школы — гэта прэстыжная праграма, на якую цяпер у год абіраюць 75 чалавек з усёй Расіі.
Апошняе вядомае месца працы хлопца па сацсетках — гэта вядучы эканаміст аддзела фінансавых рызыкаў расійскага Промсувязьбанка. Апошнім часам жыў у Маскве.
Яўген Серабракоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Вядома, што хлопец прытрымліваецца праўкраінскіх і антыпуцінскіх поглядаў. Ён вучыў украінскую мову і ў большасці тэлеграм-чатаў пісаў па-ўкраінску ды быў падпісаны па-ўкраінску ў сацсетках. Z-каналы сцвярджаюць, што ён быў прыхільнікам Аляксея Навальнага і ўдзельнічаў у мітынгах у яго падтрымку.
Прынамсі, раней Серабракоў няблага зарабляў. Суседзі расказалі тэлеграм-каналу Shot, што ён «быў ціхі, інтэлігентны, ані ў якіх скандальных гісторыях не заўважаны».
Нагадаем, 24-га ліпеня ў выніку падрыву аўтамабіля пацярпеў расійскі вайсковец Андрэй Таргашоў, яму адарвала часткі ног. Ён цёзка намесніка начальніка вайсковай часці Ракетных войскаў спецыяльнага прызначэння ў Падмаскоўі.
«Коммерсант» сцвярджае, што Таргашоў служыць у ГРУ, дзе адказвае за сродкі сувязі.
У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве
Падазраваны ў падрыве аўтамабіля з расійскім ГРУшнікам паспеў вылецець з Масквы ў Турцыю
Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні