У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў

Верталёт выконваў планавы палёт.

25.07.2024 / 07:53

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Верталёт Мі-28 упаў у бязлюднай мясцовасці ў Калужскай вобласці, на зямлі разбурэнняў няма, паведамілі ў Мінабароны РФ.

Папярэдняя прычына авіякатастрофы — тэхнічная няспраўнасць, заявілі ў МА РФ.

Верталёт выконваў планавы палёт.

Nashaniva.com