Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу

У чым менавіта абвінавачваюць Таццяну Францкевіч — невядома.

25.07.2024 / 09:11

Аляксандр Францкевіч з мамай. Фота: Радыё Свабода

Супраць Таццяны Францкевіч, мамы асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу, пра тое ў фэйсбуку напісала актывістка Яўгенія Доўгая, піша «Медыязона».

У чым менавіта абвінавачваюць Таццяну Францкевіч — невядома. Пра затрыманне Таццяны стала вядома 19 ліпеня, яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для Аляксандра ў Ваўкавыскую калонію.

Аляксандр Францкевіч — асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», разам з ім судзілі праваабаронцу Марфу Рабкову і яшчэ дзевяцярых актывістаў. Аляксандра абвінавацілі па некалькіх артыкулах КК, у тым ліку: аб арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК). 

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Nashaniva.com