Сёння пачынаюць судзіць 24-гадовую мінчанку за ўдзел у акцыі пратэсту

У Цэнтральным судзе Мінска пачаўся судовы працэс супраць Дар'і Сцебуновай паводле ч. 1 арт. 342 КК.

25.07.2024 / 10:24

Відэа з дзяўчынай апублікавалі толькі на мінулым тыдні ў праўладным тэлеграм-канале. Магчыма, Дар'ю затрымалі значна раней. Мінчанка была анлайн у сацсетках 22 ліпеня.

Можна меркаваць, што да суда яна знаходзіцца не пад вартай, піша «Вясна»

Дар'і 24 гады. Яна вучылася ў БДПУ імя Максіма Танка.

Nashaniva.com