У Магілёве паставілі помнік правобразу калькулятара ФОТАФАКТ

Арт-аб'ект з'явіўся ў гонар 100-годдзя гандлёвых органаў Беларусі.

25.07.2024 / 14:06

Фота: Магілёў-анлайн

Помнік лічыльнікам паставілі ў магілёўскім парку Падніколле. Арт-аб'ект уключае элементы інтэрактыву — моладзь, якая ўпершыню бачыць такі інструмент для падліку, можа пакратаць яго рукамі. А старэйшае пакаленне — успомніць маладосць.

Фота: Магілёў-анлайн

«Знак «Лічыльнікі Гермеса — цалкам рэалістычны. Косткі рухаюцца, праўда, лічыць на такім «калькулятары» змогуць далёка не ўсе. Добра, калі моладзь наогул ведае пра існаванне такога прадмета, без якога ў мінулым не абыходзіўся ні адзін прадавец», — піша «Магілёў анлайн».

Помнік лічыльнікам усталявалі ў гонар 100-годдзя гандлёвых органаў Беларусі. МАРГ абраў гэтую дату, паколькі 25 ліпеня 1924 года быў створаны Наркамат унутранага гандлю.

Nashaniva.com