Прызначылі новага начальніка ДАІ

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прадставіў галоўнаму ўпраўленню ДАІ новага начальніка — Віктара Ратчанкова.

25.07.2024 / 13:56

Фота: МУС Беларусі

«Віктар Іванавіч пачынаў інспектарам, мінуў усе службовыя прыступкі, да апошняга часу быў намеснікам начальніка глаўка. На адказную пасаду назначаны той, хто ведае ўсе нюансы работы, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Міністр выказаў упэўненасць: калектыў падтрымае свайго кіраўніка, бо «без згуртаванай каманды не бывае эфектыўнай работы».

Віктар Ратчанкоў ды прызначэння намеснікам начальніка ДАІ Беларусі нейкі час узначальваў Магілёўскую ДАІ. Як паведамляла «Наша Ніва», ён у свой час асіметрычна адказаў мэру Магілёва, які здзекваўся з яго.

Папярэдні начальнік ДАІ Вадзім Гаркун узначальваў ведамства з лістапада 2021 года.

Трагікамедыя ў Магілёве: начальнік ДАІ паздзекаваўся з мэра за тое, што той паздзекаваўся з яго 

Nashaniva.com