Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме

Беларускі палітык знаходзіцца ў Расіі з візітам.

25.07.2024 / 14:29

Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся на востраве Валаам (Ладажскае возера) у Карэліі, піша БелТА.

Беларускі палітык знаходзіцца ў Расіі з візітам. Плануюцца перамовы ў розных фарматах з Уладзімірам Пуціным. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.

Лукашэнка і Пуцін раней ужо двойчы разам наведвалі гэты востраў. Летась у ліпені і ў ліпені 2019 года.

Nashaniva.com