Затрымалі падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён

Затрыманы 18-гадовы хлопец.

25.07.2024 / 15:10

Міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка толькі што паведаміў мне пра затрыманьне ў Дняпры падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён, напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі.

Аперацыя па затрыманні была вельмі складанай. У гэтыя дні над раскрыццём забойства працавалі сотні спецыялістаў Нацыянальнай паліцыі Украіны, СБУ і іншых службаў.

«Я ўдзячны кожнаму, хто з кожным днём дапаўняў карціну злачынства і набліжаў усю праўду. Затрыманы 18-гадовы хлопец. Працягваюцца неабходныя следчыя дзеянні і экспертызы. Ён даручыў міністру ўнутраных спраў давесці ўсе падрабязнасці да грамадскасці.

У былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» стралялі ўвечары 19 ліпеня ў Львове. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла праз тры гадзіны.

Nashaniva.com