Камала Харыс афіцыйна заявіла, што ідзе ў прэзідэнты

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося роўна 100 дзён.

25.07.2024 / 15:27

Фота: Andrew Harris / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс афіцыйна абвясціла пра намер дамагацца вылучэння сваёй кандыдатуры ад Дэмакратычнай партыі на выбарах кіраўніка дзяржавы.

«Я — Камала Харыс, і я балатуюся на пасаду прэзідэнта ЗША», — напісала яна ў X (былы Twitter).

Таксама палітык апублікавала агітацыйны ролік і заклікала суграмадзян фінансаваць яе кампанію.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у аўторак, 5 лістапада 2024 года. Да іх засталося роўна 100 дзён.

Кандыдатуру Харыс павінен зацвердзіць з'езд Дэмакратычнай партыі, які пройдзе 19 жніўня. Кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі будзе Дональд Трамп, які быў прэзідэнтам у 2017-2021 гадах і прайграў у лістападзе 2020 года выбары Байдэну.

Яшчэ ніколі жанчына не станавілася за 235 гадоў прэзідэнтам ЗША. У лістападзе 2020 года Хілары Клінтан прайграла выбары Трампу, набраўшы большасць галасоў людзей, але саступіўшы па колькасці галасоў выбаршчыкаў.

Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна

Хто такая Камала Харыс — кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню

Nashaniva.com