Шольц можа паўтарыць лёс Байдэна
Cаму партыю канцлера падтрымліваюць толькі 15% немцаў.
25.07.2024 / 15:35
Фота: Michael Sohn / AP
Журналіст Bild Фларыян Кайн нагадвае, што 66-гадовы Олаф Шольц хоча пераабрацца канцлерам Германіі пасля федэральных выбараў восенню 2025 года.
Але, як і ў Джо Байдэна, у яго катастрафічна нізкі рэйтынг нават сярод аднапартыйцаў. Толькі траціна выбаршчыкаў СДПГ хацелі б зноў бачыць яго кіраўніком урада.
А саму партыю канцлера падтрымліваюць толькі 15% немцаў. Сацыял-дэмакраты могуць прымусіць Шольца пайсці і замяніць яго больш папулярнай фігурай, лічыць Кайн. Напрыклад, міністрам абароны ФРГ Барысам Пісторыусам.
«Вядома, можа дайсці да таго, што ўплывовыя сілы ў СДПГ акажуць ціск на Олафа Шольца, каб той больш не балатаваўся. Але нават калі б у нас адбылося тое самае, што ў ЗША, усё роўна гэта была б зусім іншая палітычная сітуацыя.
Мы гаворым пра зусім іншую пасаду: канцлер не валодае ўладай прэзідэнта, і ў нас у Германіі няма двухпартыйнай сістэмы. Больш за тое, узровень эканамічнай, палітычнай і культурнай палярызацыі ў ЗША значна больш сур'ёзны», — сказаў прафесар паліталогіі Міхаэль Кос з Універсітэта Лэйфана ў Люнебургу.
Шольц адмовіўся каментаваць магчымасць абмену Рыка Крыгера на Вадзіма Красікава
Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар
Олаф Шольц зноў з'явіўся на публіцы з пластырам на твары. Што гэтым разам?