Беларусаў вярбуюць на вайну пад выглядам пошуку супрацоўнікаў «на вахту»

«Садова-паркавае прадпрыемства запрашае мужчын на вахту ў Расію. Аднаразовая выплата — 46 700 рублёў, заробак — 7550 рублёў на месяц», — рэкламныя ўлёткі з такім тэкстам трапілі ў паштовыя скрыні некаторых мінчукоў. Незвычайна вялікі заробак і аднаразовая выплата здаліся для Беларусі надта дзіўнымі. Журналіст «Люстэрка» паспрабаваў уладкавацца па аб'яве, і вось што з гэтага выйшла.

25.07.2024 / 18:31

Аб'яву аб вярбоўцы ў расійскую армію пад выглядам пошуку супрацоўнікаў садова-паркавага прадпрыемства. Мінск, ліпень 2024 года. Фота: «Люстэрка»

«Галоўнае — гаварыць, што скаргаў няма»

Ва ўлётцы, фота якой даслаў «Люстэрку» чытач, гаворыцца, што на працу запрашаюць мужчын з 18 да 65 гадоў. Працаваць прапануюць на вахце ў Расіі на нейкім «садова-паркавым прадпрыемстве», не ўдакладняючы, на якім менавіта. Да высокага заробку і аднаразовай выплаты абяцаюць бясплатны трансфер на месца працы.

На заднім фоне аб'явы — мужчына ў камуфляжы і са зброяй у руках. Сярод кантактаў пазначаны ў тым ліку і беларускі нумар. Журналіст Люстэрка» напісаў па ім.

@nashaniva Беларусаў вярбуюць на вайну пад відам «садова-паркавага прадпрыемства» #беларусь #украина #україна #россия #минск #работа #праца #вахта #обман #почта #улёткі #скрыня #беларус #беларусы #витебск #могилев #гомель #гродно #брест #пинск #полоцк #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

«Кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, — гаварылася ў адказе. — Я перадам ваш кантакт заказчыку, ён звяжацца з вамі ў найбліжэйшы час, усё падрабязна раскажа», — гаварылася ў адказе.

«Заказчык» адказваў не хутка. Прайшло больш за суткі — і нарэшце ён выйшаў на сувязь. Для пачатку ўдакладніў, ці сапраўды ёсць цікавасць да службы па кантракце ў расійскай арміі, і паабяцаў адказаць на ўсе пытанні.

У першую чаргу запыталіся пра фінансавыя ўмовы. Тое, што паведаміў вярбоўшчык, практычна цалкам супала з абяцаным у аб'яве.

Ліставанне журналіста «Люстэрка» з вярбоўшчыкам расійскага Міністэрства абароны. Скрыншот «Люстэрка»

«Рэгіянальная выплата адначасова — 700 тыс. рублёў [крыху больш за 25 тыс. беларускіх, тут і далей сума пазначаная ў пераліку па курсе Нацбанка на 25 ліпеня. — Заўв. «Люстэрка»], федэральная — 195 тыс. [7 тыс. руб.]. Пры наяўнасці страхоўкі можам працаўладкаваць (гэта фармальнасць, пасля атрымання выплаты вы звольніцеся), і тады ад працы — яшчэ 400 тысяч [14,4 тыс.]. Грашовае забеспячэнне ў зоне СВА — ад 210 тысяч [7,5 тыс.] у месяц, — паведаміў суразмоўца і перайшоў да пералічэння выплат пры раненні або смерці. — У выпадку ранення, у залежнасці ад цяжкасці, — да трох мільёнаў [107 тыс.], а ў выпадку гібелі сваякі атрымаюць 12 мільёнаў [467 тыс.].

Пасля рэкруцёр перайшоў да пералічэння фармальнасцяў, неабходных беларусу для заключэння кантракту з расійскай арміяй.

«Вам будзе патрэбен СНИЛС (расійскі нумар сацыяльнага страхавання), ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацельшчыка і банкаўская карта «Мир». Усё гэта мы дапаможам зрабіць, калі прыедзеце. Рэгістрацыю на тэрыторыі Расіі мы аформім, размесцім вас у жыллё на час афармлення», — паабяцаў суразмоўца.

Што тычыцца патрабаванняў да стану здароўя кандыдата, то яны аказаліся не вельмі строгімі.

— Галоўнае — адсутнасць ВІЧ, гепатыту B або C, а таксама сіфілісу, — сказаў вярбоўшчык.

— Я ўжо немалады, нейкія праблемы так ці інакш ёсць. Думаеце, я прайду медагляд? — удакладніў журналіст «Люстэрка».

— Галоўнае — казаць, што скаргаў няма, — упэўнена адказаў рэкруцёр. — Будзе толькі агляд тэрапеўта ў ваенкамаце, там жа возьмуць кроў на аналіз і ўсё.

«Служыць будзеце, пакуль не скончыцца СВА»

Таксама ён паведаміў, што «працаваць» трэба будзе не на тэрыторыі Расіі, як было пазначана ў аб'яве, а ва Украіне.

— Усё залежыць ад вашых навыкаў, але, як правіла, гэта мотастралкі, — удакладніў «кадравік» расійскага войска. — Кантракт заключаецца на тэрмін ад аднаго года, але ў любым выпадку служыць будзеце, пакуль не скончыцца СВА. Пасля заключэння кантракта можаце атрымаць у спрошчаным парадку грамадзянства Расіі, каб у Беларусі не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.

— Хіба былі выпадкі, што кагосьці прыцягвалі?

— Ну, законы то ёсць, — адказаў суразмоўца, дадаўшы пасля паведамлення ўсмешлівы смайлік.

— Мне здаецца, беларускія сілавікі не чапаюць тых, хто ваюе за расіян.

— Згодзен, прэцэдэнтаў не было, — канстатаваў рэкруцёр.

Ліставанне з вярбоўшчыкам расійскага Міністэрства абароны. Скрыншот «Люстэрка»

— Ці ёсць магчымасць трапіць да сваіх беларусаў у часць? Шмат там нашых наогул у вас?

— Дастаткова, але асобнай беларускай часці ці падраздзялення няма. Калі ёсць знаёмыя, можаце ўзяць «отношение» і адправіцца да іх.

На ўдакладняючае пытанне аб тым, што такое «отношение», суразмоўца патлумачыў, што «гэта папера на канкрэтную пасаду ў канкрэтную часць».

Адсутнасць у журналіста «Люстэрка» вайсковай спецыяльнасці і досведу службы ў войску рэкруцёра расійскага Міністэрства абароны не збянтэжыла. Ён паабяцаў, што ў выпадку заключэння кантракту можна будзе прайсці навучанне «ад двух тыдняў да двух месяцаў не ў зоне СВА».

Расія вярбуе ў сваё войска маладых афрыканцаў — Bloomberg

Расійскі рэгіён вярбуе беларусаў на вайну праз сацсеткі — наладзілі таргетаваную рэкламу

ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку

Nashaniva.com