Кожнае пятае дзіця ў Беларусі мае праблему з лішняй вагой

Пра распаўсюджанасць праблемы з дзіцячай лішняй вагой заявіў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, доктар біялагічных навук Аляксандр Кільчэўскі.

25.07.2024 / 19:52

Паводле слоў навукоўца, праблема дзіцячага атлусцення з'яўляецца вельмі сур'ёзнай, яна носіць глабальны характар. Так, паводле статыстыкі, ад атлусцення пакутуюць прыкладна 40 мільёнаў дзяцей у свеце.

«І ў нас практычна кожнае пятае дзіця таксама мае гэтыя праблемы», — заявіў спецыяліст.

Ён падкрэсліў, што пасля гэтая праблема выліваецца ў ўскладненні. Гаворка ідзе пра цукровы дыябет, анкалогію, сардэчна-сасудзістыя праблемы.

Галоўная прычына праблемы, заўважыў Кільчэўскі, у змене ладу жыцця. Бо цяпер дзеці вялікую колькасць часу праводзяць у гаджэтах і ім не хапае фізічнай нагрузкі. А яшчэ дзеці любяць салодкую ежу.

На чорным рынку з'явіўся падроблены Ozempic — вельмі небяспечны для здароўя

Дактары заявілі аб пераацэненасці эфектыўнасці папулярнага прэпарату для пахудзення

У Вялікабрытаніі вытворцаў прысмакаў абвінавацілі ў маніпуляцыі дзецьмі

У ЗША ін'екцыі для пахудання афіцыйна ўхвалілі ў якасці лекаў пры сардэчных захворваннях

Nashaniva.com