Мітрапаліта РПЦ адхілілі ад пасады пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамагальніцтвах

Сінод РПЦ часова адхіліў мітрапаліта Іларыёна ад кіравання епархіяй у Будапешце на час працы камісіі па выяўленні спраў у ёй. Раней мітрапаліта абвінаваціў у прыставаннях ягоны былы келейнік Георгій Сузукі.

25.07.2024 / 20:07

Мітрапаліт Іларыён (справа) падчас сустрэчы з папам рымскім Францішкам. Фота: L'Osservatore Romano/Pool via AP 

Іларыён выстаўленыя яму абвінавачванні адхіляе і называе спробай «састрыгчы грошы».

Святар падазрае, што келейніка яму спецыяльна падаслала ягоная маці Вераніка Сузукі для збору кампрамату і шантажу. А калі нічога ганебнага не знайшла, то тады, маўляў, вырашыла «састрыгчы» грошы злачынным шляхам.

«У адным ложку». Сэксуальны скандал вакол фаварыта патрыярха Кірыла

Расійскія актывісты паскардзіліся патрыярху Кірылу на Веніяміна — ён не моліцца за перамогу

Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі

Духоўнік Лукашэнкі, які жыве напоўніцу. Што вядома пра дом, кватэры і машыны айца Фёдара Поўнага

Nashaniva.com