Лідскі піўзавод выпусціў піўны напой, замаскіраваны пад квас

Пра навінку Лідскага піўзавода напісалі ў тэлеграм-канале «Пиго Беларуси».

25.07.2024 / 20:44

Аўтар канала піша пра выпуск «абсалютнага вар'яцтва пад назвай «Ясен квасен» і адзначае, што «нічога падобнага ад вялікіх заводаў мы не бачылі, ды і не чакалі ўбачыць».

Смаку новага напою ён акрэслівае так: 

«Увогуле ж пілі жытні квас? Такі кісла-салодкі, хлебны, з насычаным смакам. Дык вось, гэта ён — адзін у адзін. Толькі гэта інавацыйны піўны напой з утрыманнем алкаголю 4,6%».

Алкаголь пры піцці гэтага напою нібыта не адчуваецца наогул, але «праз пару хвілін эфект прыходзіць».

Увогуле, на думку блогера, гэта:

«вельмі цікавая і падступная штука, якую можам ацаніць хутчэй як смелы эксперымент на тэму «глядзіце, як можам». У нішу піва не трапляе, у нішу квасу па зразумелых прычынах таксама, а вось асвяжыцца і ўзбадзёрыцца ў спякоту летам — окей».

У Беларусі пачалі варыць піва Kronenbourg

«Аліварыя» да свайго юбілею вырабіла «піўное шампанскае»

Фінскі канцэрн Olvi хоча прадаць «Лідскае піва», а не можа

Nashaniva.com