З 1 жніўня павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла пра павышэнні ў Беларусі з 1 жніўня памеру бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ). Як паведамілі ў Мінпрацы, новыя значэнні БПМ будуць прымяняцца ў Беларусі па 31 кастрычніка 2024 года.

25.07.2024 / 22:20

У сярэднім на душу насельніцтва БПМ з 1 жніўня павялічыцца на 3,4%, да 433 рубля.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах паказчык вырасце наступным чынам:

Значэнне бюджэту пражытачнага мінімуму прымяняецца пры разліку шэрагу сацыяльных выплат, уключаючы дзіцячыя дапамогі, павышэнні да пенсій, «узроставыя» даплаты і надбаўкі пенсіянерам, дапамогі па догляду за інвалідамі I групы або пажылымі людзьмі, а таксама сацыяльныя пенсіі.

Апошні раз бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі павышаўся 1 мая. Тады ягоны памер павялічыўся на 2,9%.

Пенсіянерам са стажам ужо хутка павялічаць пенсіі

З 1 ліпеня ў Беларусі зменяцца выплаты бальнічных

Павышаюць заробкі работнікам сацыяльнага абслугоўвання

У Беларусі абяцаюць зноў павысіць заробкі і пенсіі

Nashaniva.com