Ізраіль папярэдзіў Францыю аб магчымым тэракце падчас Алімпіяды
Сёння ў Парыжы адкрываюцца Летнія Алімпійскія гульні.
26.07.2024 / 07:13
Фота: Алімпійскі камітэт
Міністр замежных спраў Ізраіля Ізраіль Кац у лісце да французскага калегі Стэфана Сежурна папярэдзіў аб магчымасці тэракту, інспіраванага Іранам, падчас правядзення Алімпійскіх гульняў, піша Le Figaro.
У лісце Кац напісаў французскаму калегу аб патэнцыйнай пагрозе тэрарыстычных нападаў супраць ізраільскіх спартсменаў і турыстаў з боку «іранскіх тэрарыстычных груп і іншых тэрарыстычных арганізацый» падчас Алімпіяды ў Парыжы.
«Некаторыя імкнуцца нашкодзіць святкаванню гэтай радаснай падзеі», — напісаў Кац.
На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 17 чалавек
Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі
Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны