Як выглядае новая форма інспектараў ДАІ ФОТАФАКТ

У чацвер на прадстаўленні асабістаму складу ДАІ новага начальніка Віктара Ратчанкова міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову паказалі ўзоры новай формы інспектараў дарожна-патрульнай службы.

26.07.2024 / 08:01

Фота МУС

Гэта будуць цёмна-сінія кашулі з жоўтымі ўстаўкамі на кароткіх рукавах, такога ж колеру бейсболкі з жоўтымі ўстаўкамі, белымі палосамі, якія нагадваюць дарожную разметку, і з белай акантоўкай па бейсболцы

На штанах — лампасы жоўтага колеру да калена У формы ёсць і восеньскі варыянт.

Пра тое, што ў супрацоўнікаў ДАІ з'явіцца новая форма казалі, яшчэ год таму.

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Nashaniva.com