Украінскі суд зняў арышт з маёмасці «Беларуснафты». Кіеў можа страціць не менш за 36 млн даляраў

Кіеўскі апеляцыйны суд зняў арышт з часткі актываў «Сэрвіс Ойл», даччынай кампаніі беларускай нафтагазаздабыўнай дзяржкампаніі»Беларуснафта».

26.07.2024 / 08:38

Такім чынам, Украіне хочуць перашкодзіць нацыяналізаваць свідравыя станкі і астатняе абсталяванне Беларусі, піша Obozrevatel.com

Пастанова суда апублікавана ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў.

Арышт з часткі актываў быў зняты 1 мая, а ўжо 26 ліпеня суд разгледзіць адмену арышту з усёй астатняй маёмасці. Гэта можа прывесці да страты Украінай магчымасці актыву не менш за 1,5 млрд грыўняў (36,4 млн даляраў).

Nashaniva.com