28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна

Пра трагедыю, што здарылася ў Мар'інай Горцы яшчэ ў лютым, расказаў Мінск-навінам прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.

26.07.2024 / 08:57

Фота: Sport24.ru

У лютым 2024-га маладая мама ў дэкрэце сабралася прыняць ванну разам з двухгадовай дачкой. Яе мабільны тэлефон разрадзіўся, таму жанчына вырашыла, не адкладаючы, падключыць яго да зараднай прылады.

Каб гаджэт быў у крокавай даступнасці, гаспадыня ўваткнула штэкер зарадкі ў падаўжальнік, паклаўшы смартфон на пральную машыну. Пазней ёй патэлефанаваў муж.

— Падчас размовы яна паведаміла, што прымае ванную разам з дачкой, але гутарка рэзка абарвалася: жанчына ўскрыкнула, а дачка пачала плакаць. Больш датэлефанавацца да жонкі мужчына не змог.

Ён неадкладна прыехаў з працы дадому і выявіў жонку ў ваннай без прытомнасці. У вадзе ляжаў мабільны тэлефон з падключанай зараднай прыладай. Побач стаяла дачка, якая плакала, — расказаў А.Сухадольскі.

Ён узяў жонку за руку, мужчыну ўдарыла токам. Тады ён адключыў падаўжальнік, дастаў дачку і жонку з вады і выклікаў хуткую.

Медыкі агледзелі двухгадовае дзіця: у малой знайшлі след электратраўмы, яна цудам засталася жывая. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае. А вось маму выратаваць не ўдалося.

Nashaniva.com