Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Хто знаходзіўся ў машыне, незразумела да гэтага часу.

26.07.2024 / 09:09

Яўген Серабракоў, якога затрымалі ў турэцкім Бодруме па падазрэнні ў падрыве машыны на поўначы Масквы раніцай 24 ліпеня, дастаўлены ў Расію, піша Бі-бі-сі.

Фота: Astra

Серабракова затрымалі ў Бодруме па прылёце з Масквы ў той жа дзень, калі адбыўся выбух на Сінявінскай вуліцы. Па сцвярджэнні ФСБ, затрыманне было праведзена сумесна з МУС і пры садзейнічанні турэцкіх спецслужбаў.

На відэа, якое распаўсюдзіла ФСБ, Серабракоў кажа, што заклаў пад аўтамабіль у Маскве бомбу, якую ён нібыта збіраў пад кантролем куратара з СБУ. Таксама затрыманы сцвярджае, што куратар прапаноўваў яму за падрыў ад 10 да 20 тысяч долараў.

«Мы з ім размаўлялі, была адна сустрэча ў Стамбуле. Пасля гэтага я забраў кампаненты для збору самаробнай выбухной прылады, і я прапанаваў ліквідаваць афіцэра», — кажа мужчына на відэазапісе ФСБ.

Выбух на Сінявінскай, у выніку якога пацярпелі два чалавекі, адбыўся раніцай 24 ліпеня. Хто знаходзіўся ў машыне, незразумела да гэтага часу. 

Спачатку СМІ паведамлялі, што аўтамабіль належыць намначальніку радыёцэнтра спадарожнікавай сувязі Андрэю Таргашову, але затым сталі сцвярджаць, што была падарваная машына яго поўнага цёзкі, які таксама з'яўляецца вайскоўцам.

«Інтэрфакс» піша, што ўладальнік аўтамабіля — «палкоўнік Узброеных сіл РФ». Раней крыніца агенцтва казала, што гэта не проста палкоўнік, а «кіраўнік аднаго з падраздзяленняў Генштаба».

Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Падазраваны ў падрыве аўтамабіля з расійскім ГРУшнікам паспеў вылецець з Масквы ў Турцыю

У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве

Nashaniva.com